Беларуская Служба

Тыгры, уратаваныя на польска-беларускай мяжы, адправіліся ў Іспанію

01.12.2019 11:28
На працягу шасці гадзін некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку ветэрынары, фельчары, апекуны і паліцэйскія дапамагалі рыхтаваць звяроў да перавозкі.
Jeden z siedmiu tygrysów, które trafiły do poznańskiego zoo
Jeden z siedmiu tygrysów, które trafiły do poznańskiego zooFacebook/Zoo Poznań Official Site

Пяць тыграў, якіх прыкладна месяц таму ўратавалі на польска-беларускай мяжы, пакінулі заапарк у Познані. Звяроў вязуць у адмысловы цэнтр Фонду «Адвакаты жывёлы» у Іспаніі. На працягу шасці гадзін некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку ветэрынары, фельчары, апекуны і паліцэйскія дапамагалі рыхтаваць звяроў да перавозкі. Па словах прэс-сакратара заапарку Малгажаты Хадылы, усё пайшло паводле плану, нягледзячы на нізкую тэмпературу. Тыграў усыпілі на кароткі час, яны прачнуліся ўжо ў транспартных клетках.

Падарожжа ў Іспанію працягнецца каля 25 гадзін. Тыграў вязуць у машынах з абагрэвам і відэакамерамі, пад наглядам ветэрынара. Малгажата Хадыла сказала, што заапарк робіць усё, каб дапамагчы таксама іншым звярам, якія становяцца ахвярамі кантрабанды. Неабходна стварыць такія прававыя нормы, каб жывёла не памірала, зачыненая ў грузавіках.

У Познані застануцца двое з дзевяці тыграў, якіх везлі з Італіі ў расійскі Дагестан. Асабліва цяжкі стан здароўя Гога (Gogh), які перанёс складаную аперацыю, у яго праблемы са страўнікавай сістэмай.

нг

на здымку - адзін з сямі тыграў, якія трапілі ў познанскі заапарк