Беларуская Служба

Сёння ў каталікоў пачынаецца перыяд радаснага чакання калядных святаў

01.12.2019 12:06
Вернікі рыхтуюцца да прыходу на свет Ісуса Хрыста.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

У каталіцкім касцёле сёння пачынаецца перыяд Адвенту. Ён ахоплівае чатыры нядзелі і працягнецца да калядных святаў. Вернікі рыхтуюцца да прыходу на свет Ісуса Хрыста. Слова «адвент» на лацінскай мове азначае «прыход», гэта радасны перыяд чакання прыходу збавіцеля.

Па словах пробашча варшаўскага кафедральнага сабору ксяндза Богдана Бартолда, у гэты дзень адначасова пачынаецца таксама літургічны і душпастырскі год у касцёле. «Добра, што новы літургічны год мы пачынаем з малітвы і разважанняў», – адзначае святар.

Першы год новай душпастрыскай праграмы, якая пачынаецца сёння, пройдзе пад лозунгам «Вялікая таямніца веры».

ІАР ПР/нг