Мазавецкі ваявода Канстанты Радзівіл звярнуўся ў нядзелю да мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага (Rafał Trzaskowski) з просьбай аб наданні адной з важных вуліц сталіцы імя прэзідэнта Леха Качыньскага.
«Я не сумняюся, што ў Варшаве павінна быць такая вуліца (Леха Качыньскага – ПАД)», – сказаў Мазавецкі ваявода Канстанты Радзівіл у эфіры Radio Zet. Ён адзначыў, што наданне імён вуліцам не ўваходзіць у яго абавязкі, за гэта адказваюць муніцыпальныя ўлады.
Ён звярнуўся да мэра і Грамадзянскай кааліцыі, якая мае большасць у Радзе Варшавы, каб прысвоіць імя Леха Качыньскага адной з самых важных вуліц сталіцы. «Лех Качыньскі заслугоўвае мець сваю вуліцу ў цэнтры гораду«, – сказаў Радзівіл.
Спрэчка з нагоды перайменавання вуліцы Armii Ludowej (Народнай арміі) у вуліцу Леха Качыньскага працягваецца ў сталіцы Польшчы шмат гадоў. Перайменаванне адбылося, але ў снежні мінулага году Вярхоўны адміністрацыйны суд аспрэчыў гэтае рашэнне ваяводы і вярнуў вуліцы яе стары назоў.
Польскае агенцтва друку/нг
на здымку - К. Радзівіл (злева) і Р. Тшаскоўскі