Беларуская Служба

У суботу пройдзе акцыя «Выбіраю 590 – Субота для Польшчы»

02.12.2019 12:48
Купляючы польскія прадукты спажыўцы могуць прычыніцца да таго, што мільярды злотых застануцца ў польскай гаспадарцы. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Купляючы польскія прадукты спажыўцы могуць прычыніцца да таго, што мільярды злотых застануцца ў польскай гаспадарцы. Пра гэта нагадваюць арганізатары акцыі «Выбіраю 590 – Субота для Польшчы».

Артур Невжэндоўскі з ініцыятывы «Выбіраю 590» нагадвае, што тавары, штрых-код якіх пачынаецца з лічбы 590, вырабленыя фірмамі, зарэгістраванымі ў Польшчы. Ён заахвочвае, каб у бліжэйшую суботу на пакупках выбіраць менавіта такія прадукты:

- Мы б хацелі, каб гэта была кожная субота для Польшчы. Але ў рамках нашай кампаніі мы хочам такую суботу ладзіць штогод, у першыя выходныя снежня. Мы б хацелі, каб асабліва падчас акцыі звяртаць увагу на тое, што калі на паліцы стаяць два ёгурты па такой жа цане, але адзін з польскай малочнай фабрыкі, а другі з замежнай, то давайце выбярэм польскую. У такім выпадку ў польскай гаспадарцы застанецца значна больш сродкаў.

З рапарту, падрыхтаванага Grand Thorton вынікае, што калі б палякі куплялі толькі на 1% польскіх тавараў больш, то ў гаспадарцы засталося б 6,5 мільярдаў злотых у год.

ав