Беларуская Служба

Міністр марской гаспадаркі: Затрымак у работах на Балтыйскай касе не будзе

02.12.2019 14:24
Усё ж Марэк Грубарчык мяркуе, што Польшча можа мець справу з лабісцкай дзейнасцю Расійскай Федэрацыі».
Марэк ГрубарчыкPAP/Wojtek Jargiło

Міністр марской гаспадаркі і рачнога флоту Польшчы Марэк Грубарчык адзначыў адсутнасць якіх-небудзь затрымак у работах на Балтыйскай касе.

«Мы дзейнічаем у абсалютным адпаведнасці з заканадаўствам Польшчы і ЕЗ, роўна як і з улікам патрабаванняў эколагаў. Што тычыцца экалагічнай пагрозы ў сувязі з будаўніцтвам канала, то гэта тэма высмактаная з пальца і з'яўляецца толькі прадуктам палітычнага ўплыву», – заявіў міністр, дадаўшы, што ўлады Польшчы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з Еўракамісіяй.

Марэк Грубарчык адзначыў, што Еўрапейская камісія рэкамендавала прыпыніць працы на Балтыйскай касе, паколькі па выніках травеньскіх выбараў у ЕП яшчэ не быў вызначаны склад Еўракамісіі.

«У нас няма прычын для спынення рэалізацыі праекта. З прычыны адсутнасці еўракамісара вышэйназваная дзейнасць здаецца празмерна руплівай ці ж мы зноў маем справу з лабісцкай дзейнасцю Расійскай Федэрацыі», – адзначыў міністр Грубарчык.

Нагадаем, у красавіку міністр воднай гаспадаркі і рачнога флоту выказваў меркаванне аб расійскім следзе ў спробах заблакаваць будаўніцтва канала на Балтыйскай касе.

niezalezna.pl/Nasz Dziennik