Пра гэта заявіла міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малонг у Міжнародны дзень інвалідаў. Міністр Малонг паведаміла, што сёлета дзяржава выдаткавала на падтрымку інвалідаў 20 млрд злотых (прыкладна 5 млрд долараў), у бадучым годзе гэты радок дзяржаўных выдаткаў павялічыцца амаль да 7 млрд долараў.
Міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг пералічыла некаторыя галіны дзяржаўнай фінансавай падтрымкі інвалідаў:
-Дзеля прафесійнай актывізацыі інвалідаў, мы пералічаем сродкі непасрэдна працадаўцам, які працаўладкоўваюць такіх людзей. Таксама пераводзім сродкі мясцовым уладам, бо менавіта з імі выконваем заданні бягучай падтрымкі інвалідаў.
Міжнародны дзень інвалідаў быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1992 годзе. Галоўнай мэтай Міжнароднага дня інвалідаў з’ўляецца павелічэнне свядомасці грамадства на тэму абмежаванняў, з якім сустракаюцца людзі з інваліднасцю ды якім чынам варта гэтыя бар’еры ліквідаваць.
IAR/эж