Беларуская Служба

Польскія школьнікі адныя з лепшых у Еўропе ды свеце

03.12.2019 12:47
Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў 2018 года закранула 660 тысяч вучняў з 79 краінаў свету.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Pressmaster

Паводле вынікаў Міжнародная праграмы па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў за 2018 год, польскія школьнікі здабылі вынікі вышэй за сярэднія па Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Такія дасягненні гарантуюць першыя месцы ў сусветным рэйтынгу. Ацэнка адукацыйных дасягненняў тычылася разумення тэксту, матэматыкі і прыродазнаўчых навук.

Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў – гэта самыя маштабныя ў свеце даследаванні ведаў школьнікаў такога кшталту. У даследаванні прымаюць удзел дзеці старэйшыя за 15 гадоў, яны адбываюцца што тры гады.

Міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дар’юш Пянткоўскі паведаміў, што вынікі Міжнароднай праграмы ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў абнадзейваюць:

-Вынікі даследавання сведчаць аб тым, што польскай моладзі на фоне моладзі іншых краінаў няма чаго саромецца. Польская сістэма адукацыі дзейнічае добра. Такія вынікі супярэчаць распаўсюджанаму меркаванню, што наша сістэма старая і не развівае вучняў. Вынікі прынамсі часткова сведчаць аб тым, што нашыя метады змяняюцца.

Паводле рэзультатаў тэстаў, сярод краінаў Еўрапейскага Звязу, у галіне прыродазнаўчых навук польскія школьнікі занялі 3, а паводле паказніка разумення тэксту 4 месца.

Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў 2018 закранула 660 тысяч  школьнікаў з 79 краінаў свету.

IAR/эж