У 38 гадавіну вядзення ваеннага становішча ў Польшчы прэзідэнт Анджэй Дуда на ўрачыстай цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве падзякаваў дзеячам апазіцыі часоў Польскай Народнай Рэспублікі. Анджэй Дуда раздаючы дзяржаўныя ўзнагароды заявіў, што дзякуючы непахіснасці тагачаснай апазіцыі Польшча аднавіла поўную незалежнасць :
-Польшча ганарыцца, што мае такіх мужчын, якія ва ўласцівым духу выхавалі сваіх сыноў і дачок, і зараз выхоўваюць сваіх унукаў. Дзякую вам усім сэрцам, дзякую і да імя свайго пакалення, якому тады было дзесяць гадоў. Няхай жыве вольная Польшча! Чэсць і слава героям!
Ваеннае становішча ў Польшчы было ўведзена 13 снежня 1981 года і працягвалася 586 дзён, да 22 ліпеня 1983 года. Падчас ваеннага становішча ў ПНР было забіта ад некалькіх дзясяткаў да ста чалавек а інтэрнаванва каля 10 тысяч.
Варта адзначыць, што адказныя за ўвядзенне ваеннага становішча, у тым ліку генералы Войцех Ярузельскі і Чэслаў Кішчак пазбеглі крымінальнай адказнасці, нягледзячы на тое, што яно было ўведзена насуперак заканадаўству Польскай Народнай Рэспублікі. На волі дагэтуль застаюцца многія вінаватыя ў забойствах і пераследзе прыхільнікаў дэмакратычнай апазіцыі.
IAR/эж