Беларуская Служба

Святая імша за забітых гарнякоў з шахты «Вуек» адбылася ў Катавіцах

16.12.2019 17:01
16 снежня 1981 году, 38 гадоў таму, падчас пацыфікацыі загінулі 9 чалавек, а больш за 20 былі параненыя.
Шахта "Вуек" PAP/Hanna Bardo

Суцішыць страйк супраць увядзення ваеннага становішча камуністычныя ўлады выслалі міліцыю, войска і спецыяльныя адзінкі ЗОМО, узброеныя танкамі і зброяй.

Імшу ў Катавіцах узначаліў арцыбіскуп Віктар Скворц. Ён зазначыў, што падзеі ў шахце разыгрываліся ў абарону правоў чалавека:

- Перад усім гэта было ў абарону чалавека. Тады добра разумелі, што калі забраць свабоду ў аднаго, то зняволеным будзе цэлае грамадства. Гэта важна і сёння, каб заўсёды станавіцца ў абарону чалавека.

Пацыфікацыя ў шахце «Вуек» была самай вялікай трагедыяй ваеннага становішча.

ав