Фільм «Божае цела» Яна Камасы апынуўся ў дзясятцы фільмаў, якія будуць змагацца за ўзнагароду «Оскар» для найлепшага замежнага фільму. Польская стужка канкурыруе, між іншым, з фільмамі з Францыі, Вугоршчыны, Паўднёвай Карэі, Гішпаніі і Чэхіі.
«Божае цела» расказвае гісторыю 20-гадовага Даніэля, які пасля выхаду з выпраўленчай установы прыкідваецца святаром. Фільм Яна Камасы атрымаў 10 узнагарод на 44-м Фестывалі мастацкіх фільмаў у Гдыні і быў выбраны Польшчай да ўзнагароды Амерыканскай кінаакадэміі. Фільм быў адным з 91 з цэлага свету, якія змагаюцца за «Оскар».
Чарговым адборачным этапам будзе выбар найлепшых пяці фільмаў. Яны будуць агучаныя 13 студзеня 2020 году ў Галівудзе. Падчас цырымоніі ўручэння не будзе катэгорыі «найлепшы неангламоўны фільм». Яна замененая на «найлепшы замежны фільм». Цырымонія ўручэння «Оскараў» пройдзе 9 лютага ў Галівудзе.
ав