Беларуская Служба

Падкарпацкія жаўнеры тэрытарыяльнай абароны вучацца кіраваць дронамі

17.12.2019 15:14
Беспілотнікі дапамагаюць распазнаваць тэрыторыю падчас ваенных дзеянняў, але таксама могуць дапамагаць іншым службам.
Падляская брыгада жаўнераў тэрытарыяльнай абароны падчас вучэнняўPAP/Artur Reszko

Камандзір Трэцяй Падкарпацкай брыгады тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Дарыюш Слота гаворыць, што ў гэтым годзе закончыцца этап абучэння, а ў будучым годзе жаўнеры тэрытарыяльнай абароны будуць правяраць здабытыя здольнасці ў практыцы:

- У гэтым годзе брыгады паслядоўна атрымліваюць дроны, якія даюць магчымасць назірання, але не толькі падчас ваенных дзеянняў. Мы вучым нашых аператараў аказваць падтрымку ў выпадку стыхійных бедстваў, дапамогу пажарным і паліцыі падчас пошукавых прац, ці ў іншых сітуацыях, звязаных з крызісным рэагаваннем.

Трэцяя Падкарпацкая брыгада тэрытарыяльнай абароны налічвае больш за 3,5 тысячы жаўнераў.

ав