Колькасць іншаземцаў, якія працуюць у Польшчы і плацяць узносы ў фонд сацыяльнага і пенсійнага страхавання, пастаянна расце, паведамляе партал WPolityce.pl. Актуальна колькасць такіх замежных грамадзян складае 569 тыс. чалавек, на першым месцы – грамадзяне Украіны.
Акрамя таго, расце лічба іншаземцаў, якія ў Польшчы займаюцца індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Актуальна – 19,5 тыс. чалавек. Цягам трох гадоў колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў з замежнымі пашпартамі павялічылася амаль на 5 тыс. чалавек. Тут зноў жа на першым месцы ўкраінцы, на другім – грамадзяне В’етнаму, а на трэцім – Беларусі.
Агулам індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю ў Польшчы займаюцца грамадзяне 148 краін.
вс