Пагранічнікі з Мэдыкі затрымалі на днях грамадзяніна Германіі, які расшукваўся на падставе «чырвонай ноты Інтэрполу».
Іншаземец ехаў на аўтобусе па маршруце Расток – Кіеў. У ходзе праверкі высветлілася, што яго прозвішча было ўключана ў базу міжнароднага вышуку. Мужчыну падазраюць у кіраванні фіктыўным агенцтвам па працаўладкаванні, якое прапаноўваў працу ў Германіі.
Кампанія дзейнічала на тэрыторыі Малдовы. Немца затрымалі і перадалі ў распараджэнне абласной пракуратуры ў Пярэмышлі. Далейшы яго лёс будзе вырашаць суд.
З пачатку года ў памежных пунктах пропуску ў Падкарпацкім ваяводстве Польшчы пагранічнікі затрымалі больш за 400 чалавек, дадзеныя якіх знаходзіліся ў пошукавых базах.
ПР/юл