Беларуская Служба

Чатыры амерыканскія шматфункцыйныя верталёты S-70i Black Hawk трапілі ў польскія Спецвойскі

20.12.2019 14:43
Ва ўрачыстасці перадачы верталётаў удзельнічаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Анджэй Дуда на ўрачыстасціPAP/Leszek Szymański

Урачыстасць сімвалічнай перадачы машын адбылася ў Першай Транспартнай авіяцыйнай базе ў вайсковым аэрапорце Акэнце.

Ва ўрачыстасці перадачы верталётаў удзельнічаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ён адзначыў, што верталёты дасканала вядомыя польскім жаўнерам:

- Яны шматразова мелі магчымасць у розных кутках свету падчас выконвання сваіх задач, падчас вучэнняў карыстацца верталётамі, якімі валодаюць саюзніцкія арміі. Сёння гэтыя верталёты, спадзяюся, становяцца адным з галоўных элементаў абсталявання польскіх спецыяльных войскаў.

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак падпісаў дамову на пакупку верталётаў для Спецвойскаў 25 студзеня. Машыны прызначаныя для правядзення паветраных спецаперацый.

ав