Беларуская Служба

У абарачэнне ўведзена марка з нагоды 100-годдзя дыпламатычных стасункаў паміж Польшчай і ЗША

20.12.2019 17:01
На марцы змешчана рэпрадукцыя літаграфіі Артура Шыка «Уільсан і Падарэўскі».
Паштовая маркаPoczta Polska

У абарачэнне ўведзена паштовая марка з нагоды 100-й гадавіны наладжання дыпламатычных стасункаў паміж Польшчай і ЗША. На марцы змешчана рэпрадукцыя літаграфіі Артура Шыка «Уільсан і Падарэўскі», якая сімвалічна прадстаўляе акт унясення пастулату аб утварэнні незалежнай польскай дзяржавы ў прамову амерыканскага прэзідэнта Томаса Уільсана, якая прагучала ў 1918 годзе перад амерыканскім Кангрэсам.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што неабходна ўтварыць незалежную польскую дзяржаву з бяспечным і свабодным доступам да мора, а палітычную, гаспадарчую і тэрытарыяльную інтэгральнасць павінен гарантаваць міжнародны пакт.

Прэзідэнцкі міністр Кшыштаф Шчэрскі адзначыў, што марка паказвае доўгую традыцыю польска-амерыканскіх стасункаў. Міністр дадае, што вялікае значэнне ў гэтым працэсе маюць таксама асабістыя стасункі палітыкаў:

- Асабліва гэтыя асабістыя адносіны прычыніліся да таго, што Томас Уільсан размясціў Польшчу ў сваіх пастулатах аб будучым сусветным ладзе. Гэта было надзвычай важна. Гэта паказвае, што на тых традыцыях можна будаваць.

Польшча ізноў на мапе паявілася ў лістападзе 1918 году. Два месяцы пасля яна ўсталявала дыпламатычныя стасункі з ЗША.

ав