Канцэрт будзе транслявацца ў дзяржаўных радыё і тэлебачанні. Гэта ўжо сёмы канцэрт, арганізаваны па ініцыятыве міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Пятра Гліньскага на карысць ахвяр канфліктаў у свеце.
- Канфлікт у Сірыі паказвае, што зноў патрэбная нашая салідарнасць, нягледзячы на падзелы, межы, з людзьмі з іншых частак свету, якія маюць такія ж самыя патрэбы, як і мы, – адзначыў міністр Гліньскі.
На канцэрце, акрамя самых папулярных і ўсім вядомых калядак, можна будзе пачуць калядку з Блізкага Усходу «Woulida El Messih Hallelujeh» (Хрыстус нарадзіўся, аллелюя), а таксама старапольскую калядную песню «Jam jest dudka Jezusa mojego» (Я дудка Езуса майго).
Каб далучыцца да акцыі дапамогі, неабходна выслаць смс-паведамленне са зместам «POLSKAPOMAGA» на нумар 72052. Пачатак канцэрту 6 студзеня, 21.00 (польскі час).
ав