Пракуратура ў Турку абвінавачвае 19-гадовага Мацея Ё. у забойстве 9-гадовага брата. Хлопец не прызнаў сваёй віны. Ён адмовіўся даваць паказанні. Гаворыць прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Коніне Аляксандра Мараньда:
- Яшчэ сёння пракуратура ў Турку накіруе ў суд заяву аб прымяненні ў дачыненні да падазраванага самага суровага сродку – часовага арышту на працягу трох месяцаў.
Паводле ўступных, неафіцыйных дадзеных, Мацей Ё. напаў з нажом на малодшага брата падчас сваркі за кампутарную гульню. Ахвяра мела некалькі ранаў жывата, грудзі і левага пляча. У пакоі быў знойдзены кухонны нож, які і быў праўдападобнай зброяй.
Падчас трагедыі ў кватэры з хлопцамі былі іх бабуля. Падлетак быў цвярозы. Аналізы пакажуць, ці ён не быў пад уплывам псіхатропных сродкаў. За забойства яму пагражае ад васьмі гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення.
ав