Беларуская Служба

Польшча салідарная ў супрацьстаянні расійскай хлусні

10.01.2020 14:11
«З сатысфакцыяй прымаем факт, што ўсе палітычныя сілы вырашылі даць упэўнены адпор фальсіфікацыі гістарычнай нарацыі».
Posłowie na sali obrad
Posłowie na sali obradPAP/Rafał Guz

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) лічыць, што прынятая ўчора Сеймам рэзалюцыя аб расійскай гістарычнай хлусні з’яўляецца выражэннем адзінагалоснага супраціву парламенту спробам фальсіфікацыі гісторыі:

-З сатысфакцыяй прымаем факт, што ўсе палітычныя сілы вырашылі даць упэўнены адпор фальсіфікацыі гістарычнай нарацыі, што і было адлюстравана ў рэзалюцыі Сейму. Пазіцыя Польшчы, якую падтрымліваюць, усе палітычныя фракцыі Сейму, з’яўляецца відавочнай.

Нагадаем, Польскі Сейм у спецыяльнай рэзалюцыі, прынятай у чацвер, 9 студзеня, асудзіў правакацыйныя ды ілжывыя выказванні прадстаўнікоў вышэйшай дзяржаўнай улады Расіі. Уладзімір Пуцін асабіста абвінаваціў Польшчу ў нібыта развязванні Другой сусветнай вайны. У рэзалюцыі, прынятай без працэдуры галасавання, асуджаецца маніпуляванне фактамі і фальшаванне гісторыі, у тым ліку прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

IAR/эж