Беларуская Служба

Польскі фільм «Цела Божае» намінаваны на прэмію Оскара

14.01.2020 10:25
Цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 9 лютага ў Галівудзе.
Лешак БодзакPAP/Radek Pietruszka

Фільм «Цела Божае» намінаваны на прэмію Оскара ў катэгорыі найлепшы міжнародны фільм. Фільм Яна Камасы расказвае гісторыю 20-гадовага Даніэля, які пасля выхаду з выпраўленчай установы пачынае выдаваць сябе за святара.

Прадзюсар фільму Лешак Бодзак падкрэслівае, што намінацыя з’яўляецца вялікім поспехам цэлай каманды, якая працавала над фільмам:

- Незалежна ад таго, як мы кепска не выказваемся пра Оскары, гаворым, што гэта селебрыцкі гламур, то ўсё ж няма на дадзены момант больш прэстыжнай узнагароды ў свеце кіно. Для такіх момантаў мы здымаем кіно. Гэта самая вялікая рэалізацыя мараў. Мы прынялі выклік, разумеючы, што стартуем з вельмі складанай пазіцыі, значна цяжэйшай, чым іншыя польскія фільмы вядомых рэжысёраў. Але ніхто не разлічваў, што ўдасца.

Галоўным канкурэнтам «Цела Божага» будзе паўднёвакарэйская трагікамедыя «Паразіт», якая агулам здабыла 6 намінацый, у тым ліку за сцэнар, рэжысуру і ў галоўнай катэгорыі – за найлепшы фільм.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 9 лютага ў Галівудзе.

ав