Беларуская Служба

Адкрыты гей пазмагаецца за пасаду прэзідэнта Польшчы

20.01.2020 12:54
43-гадовы Роберт Бедрань – дэпутат Еўрапейскага парламента, дзе ён узначальвае Дэлегацыю па Беларусі,  быў мэрам Слупску і дэпутатам польскага Сейму.
.
Р. БедраньPAP/Marcin Gadomski

Палітык Роберт Бедрань (Robert Biedroń) падчас перадвыбарчага пленуму левых сілаў у горадзе Слупск заявіў аб удзеле ў выбарах прэзідэнта Польшчы. Пленум левых праходзіў у нядзелю, 19 студзеня. Палітык пераконваў, што ён глыбока ўзважыў гэты крок.

Еўрадэпутат Роберт Бедрань у эфіры Першай праграмы Польскага радыё заявіў, што перадвыбарчаму пленуму папярэднічалі даследаванні меркаванняў чальцоў кааліцыі партый «Левыя»:

-Перад усім левых цікавіць тое, што зараз намі кіруе прэзідэнт, які не ўдзельнічае ў сусветнай дыскусіі, які не адчувае сучасных глабальных пагрозаў. Левыя чакаюць такога прэзідэнта, які б разумеў полькі і палякаў у малых мясцовасцях.

43-гадовы Роберт Бедрань – адкрыты гей, дэпутат Еўрапейскага парламента, дзе ён узначальвае Дэлегацыю па Беларусі. Раней Роберт Бедрань быў мэрам Слупску і дэпутатам польскага Сейму.

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца сёлета да канца траўня.  

IAR/эж