Старшыня ўправы банку Pekao SA Марэк Люштын падкрэслівае, што Польшча прадстаўляе ў Давосе не толькі сваю ўласную эканоміку, але і ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Трох мораў.
Сусветны эканамічны форум праходзіць у швейцарскім Давосе з аўторка. Марэк Люштын сказаў Польскаму радыё, што існуе вялікая цікавасць да польскай эканомікі як рэгіянальнага лідэра. Ён дадаў, што нешматлікія краіны, прадстаўнікі якіх прыехалі ў Давос, могуць пахваліцца параўнальным эканамічным ростам.
Сёлета Pekao SA і PZU арганізавалі ў Давосе Польскі дом. Ён размешчаны на галоўнай вуліцы горада. У Польскім доме праводзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх уладаў.
яс