Міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг (Marlena Maląg) паведаміла, што сёлета, дзякуючы ўрадавай праграме «Немаўля+» («Maluch+») у Польшчы будуць створаныя 24 800 новых месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Міністр Марлена Малонг 23 студзеня наведала яслі гораду Венгрув. Міністр удакладніла, што сёлета ва ўсіх яслях Польшчы будзе налічвацца больш за 200 тысяч месцаў:
-Мы плануем акрыць каля 25 тысяч новых месцаў. Вельмі важна, што да ўрадавай праграмы «Немаўля+» далучылася 110 новых тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак.
Сёлета ўрад выдаткуе на рэалізацыю праграмы «Немаўля+» 450 млн злотых (105 млн еўра) і гэта ў тры разы болей чымсьці ў 2017 годзе. Галоўная мэта ўрадавай праграмы «Немаўля+» – павелічэнне тэрытарыяльнай даступнасці ўстановаў дашкольнай адукацыі для самых маленькіх, у тым ліку для дзяцей інвалідаў і дзяцей спецыяльнай апекі.
IAR/эж