На польскіх дарогах распачалася маштабная акцыя – Генеральны замер дарожнага руху 2020. Гэта цыклічныя даследаванні руху, якія ладзяцца кожныя пяць гадоў. На спецыяльна вызначаных адрэзках і пунктах адбываецца відэафіксацыя інтэнсіўнасці аўтамабільнага руху.
Напрыклад сярэднесутачнае інтэнсіўнасць дарожнага руху на нацыянальных дарогах Вармінска-Мазурскага ваяводства ў 2015 годзе склала 6133 аўтамабіля на суткі. Аднак сярэдні паказнік па ўсёй Польшчы дасягае 11178 аўтамабіляў на суткі.
Сабраныя статыстычныя дадзеныя будуць выкарыстаныя для пракладкі новых дарог і ажыццяўлення захадаў, накіраваных на павелічэнне бяспекі дарожнага руху.
IAR/эж