Беларуская Служба

З каралеўскіх грабніц на Вавэлі вынятыя сімвалы каралеўскай улады

24.01.2020 12:54
Кароны, скіпетр і дзяржаўны яблык будуць выстаўленыя ў Катэдральным музеі на Вавэлі.
,
Вавэль, КракаўDzidekLasek/pixabay.com/CC0

З каралеўскіх грабніц на Вавэлі вынятыя сімвалы каралеўскай улады – скіпетр, карона і дзяржаўны яблык. Каралеўскія знакі былі вынятыя з саркафагаў у часе рэстаўратарскіх прац каля грабніцы Уладзіслава Вазы, яго маці і Аўгуста Моцнага.

Невядома, да каго належалі скіпетр і яблык – гаворыць рэстаўратар каралеўскіх саркафагаў Томаш Тшос:

- У выпадку кароны мы не маем сумневаў, бо на ёй напісана: Уладзіслаў IV, кароль Польшчы. у выпадку скіпетра і яблыка мы не ведаем, магчыма, яны належалі яго бацьку, Зыгмунта ІІІ. Не вядома, бо ў 19 стагоддзі гэтыя пахаванні былі раскапаныя і ўсё перамяшалася.

Рэчы з саркафагаў знаходзяцца ў добрым стане. Гісторыя выканання сімвалаў каралеўскай улады застаецца загадкай. Невядома, дзе і калі яны дакладна былі выкананыя. Кароны, скіпетр і дзяржаўны яблык будуць выстаўленыя ў Катэдральным музеі на Вавэлі.

ав