Спачатку плануецца стварыць музей, а потым будзе адноўлены замак, пабудаваны Казімірам Вялікім. Замак быў спалены шведскімі войскамі ў сярэдзіне 17 стагоддзя.
Праект аднаўлення замку трапіў ва ўрадавую праграму рэканструкцыі помнікаў гісторыі эпохі караля Казіміра Вялікага, гаворка вядзецца пра 14 стагоддзе. Фінансаванне праекту прыкрывае дзяржаўны бюджэт Польшчы.
Да нашых часоў захаваўся толькі адзін аб’ект Каралеўскага замку ў Радаме – Вялікі дом, які стаў ключавым турыстычным аб’ектам гораду. Дэпутат Сейму Польшчы Марэк Сускі (Marek Suski) пераконвае, што праект адбудовы Каралеўскага замку ў Радаме можа разлічваць на фінансавую падтрымку Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны:
-Мы пастараемся атрымаць грошы. Мы ўжо размаўлялі пра гэта і з прэм’ерам і віцэ-прмэр’ерам. Віцэ-прэм’ер ураду запрапанаваў спачатку стварыць супольную ўстанову культуры.
На сённяшні дзень у Вялікім доме, які з’яўляецца адзінай часткай Каралеўскага замку ў Радаме, якая існуе дагэтуль, знаходзіцца плябанія аднаго з гарадскіх касцёлаў.
IAR/эж