Беларуская Служба

Галоўная апазіцыйная партыя Польшчы атрымала новага лідара

26.01.2020 14:48
Барыс Будка – гэта вядомы польскі палітык, міністр юстыцыі Польшчы ў 2015 годзе, дэпутата польскага Сейму некалькіх скліканняў.
.
Б. Будка PAP/Andrzej Grygiel

Барыс Будка (Borys Budka) перамог на выбарах старшыні апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа». Барысу Будку падтрымала больш за 80% чальцоў «Грамадзянскай платформы», якія прымалі ўдзел у выбарах кіраўніка партыі.

Барыс Будка падзякаваў усім за адданыя на яго карысць галасы. Новы старшыня «Грамадзянскай платформы» заявіў, што зараз галоўнай мэтай будзе перамога Малгажаты Кідавы-Блоньскай (кандыдата «Грамадзянскай платформы») на травеньскіх прэзідэнцкіх выбарах:

-Я перакананы ў тым, што прэзідэнцкія выбары – гэта вялікі шанец вярнуцца да нармальнасці, вярнуцца да добрай рацыянальнай замежнай палітыкі. Нарэшце, гэта шанец, каб мы зноў адчулі гонар за Польшчу.

Барыс Будка – гэта вядомы польскі палітык, міністр юстыцыі Польшчы ў 2015 годзе, дэпутата польскага Сейму некалькіх скліканняў.

IAR/эж