Былыя вязні нямецкіх канцлагераў разам з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам усклалі вянкі пад Сцяной расстрэлаў у былым канцлагера Аўшвіц-Біркенау. Гэта быў першы элемент урачыстасцяў 75-й гадавіны вызвалення канцлагеру.
Сёння ў Аўшвіц-Біркенау прыедзе больш за 50 дэлегацый з цэлага свету. Але перад усім прысутныя будуць каля 200 выжыўшых вязняў. 75 гадоў таму жаўнеры Чырвонай Арміі адчынілі вароты канцлагеру Аўшвіц-Біркенаў і засталі там больш за 7 тысяч вязняў на мяжы знясілення.
Былыя вязні разам з прэзідэнтам увайшлі на тэрыторыю Аўшвіц-Біркенау праз галоўную браму з надпісам «Arbeit macht frei». Частка з іх прайшла алейкамі пешшу. У многіх з іх былі завязаныя хусты ў бела-блакітныя пасы, якія нагадваюць лагерную форму.
Пад Сцяной расстрэлаў яны ўсклалі бела-блакітны вянок з кветак, у цэнтры якога быў бачныя трохкутнік з літарай «P». Ён сімвалізуе польскіх палітычных вязняў, якіх немцы прывозілі ў канцлагер.
Барбара Дольняк кажа, што ёй кожны раз цяжка прыходзіць у гэтае месца:
- Усё ўсплывае ў памяці, як гэта было тады, гэтае нашае няшчасце. У мяне мурашы па скуры. Калі нас гналі з вагонаў, я памятаю крык нейкага мужчыны: «Божа, гэта Асвенцім». Мне было дзесяць гадоў. Я добра не разумела, што гэта за месца. Пасля даведалася і памятаю ўсё жыццё.
Галоўныя ўрачыстасці ў былым канцлагеры распачнуцца ў 15.30.
ав
Былыя вязні і Анджэй Дуда
Былыя вязні і Анджэй Дуда