Беларуская Служба

Узровень беспрацоўя ў снежні мінулага году склаў 5,2%

27.01.2020 13:51
Нязначны рост беспрацоўя звязаны з сезоннымі фактарамі.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Узровень беспрацоўя ў снежні мінулага году склаў 5,2% і быў вышэйшым, чым у лістападзе на 0,1 пункты – паінфармавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Міністр па пытаннях сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг падкрэслівае, што нязначны рост беспрацоўя звязаны з сезоннымі фактарамі:

- За апошнія 30 гадоў гэта самае нізкае беспрацоўе ў снежні. У зімовыя месяцы сезонных прац менш. Колькасць зваротаў працадаўцаў на біржы працы сведчыць пра пазітыўны напрамак на рынку працы. Вынікі задавальняюць. У наступных месяцах можна чакаць ніжэйшае беспрацоўя.

З дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення вынікае, што колькасць беспрацоўных у снежні склала 866 тысяч 400 чалавек, у лістападзе – 849 600 чалавек.

ав