Беларуская Служба

Акцыя «Смог» распачалася ў Польшчы

28.01.2020 16:09
У вялікіх гарадах менавіта аўтамабільны транспарт з’ўляецца галоўнай крыніцай забруджвання паветра.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Shutterstock

Па ўсё Польшчы паліцыяй праводзіць акцыю пад назвай «Смог». Вартавыя парадку правяраюць як мага большую колькасць аўтамабіляў, а дакладней склад выхлапаў транспартных сродкаў. Прэсавы сакратара Ваяводскай камендатуры паліцыі ў Любліне Рэната Лашчка-Русэк (Renata Laszczka-Rusek) папярэдзіла кіроўцаў, што адхіленне ад нормы прывядзе да затрымання рэгістрацыйнага пасведчання транспартнага сродку:

-У кожным выпадку выяўлення кепскага тэхнічнага стану, аўтамабіль будзе накіроўвацца на станцыю тэхагляду. І хіба самае галоўнае для кіроўцы такога транспартнага сродку – гэта штраф памерам 500 злотых (прыкладна 115 еўра).

У вялікіх гарадах менавіта аўтамабільны транспарт з’ўляецца галоўнай крыніцай забруджвання паветра. Падчас леташняй акцыі «Смог» 12,5 тысяч уладальнікаў аўтамабіляў па ўсёй Польшчы былі пазбаўленыя рэгістрацыйнага пасведчання.

IAR/эж