Беларуская Служба

У падляшскіх Залешанах ушанавалі памяць ахвяраў Рамуальда Райса

29.01.2020 16:06
«Мы вінныя памяць гэтым замардаваным. А катам трэба нагадваць, што яны каты!»
Намеснік старшыні Сейму Польшчы Уладзімеж Чажасты ў ЗалешанахPAP/Artur Reszko

29 студзеня 1946 атрад польскага ўзброенага падполля пад кіраўніцтва Рамуальда Райса (па мянушцы «Буры») спаліў вёску Залешаны. У выніку карнай акцыі загінула 16 чалавек, сярод якіх былі жанчыны і дзеці. Штогод падляская вёска ў гэты дзень узгадвае ахвяраў злачынства, здзейсненага па нацыянальнай і рэлігійнай прыкмеце.

Сёлета на жалобнай ўрачыстасці ў Залешанах прысутнічаў намеснік старшыні Сейму Польшчы, прадстаўнік левых сілаў Уладзімеж Чажасты (Włodzimierz Czarzasty):

-Мы вінныя памяць гэтым замардаваным. А катам трэба нагадваць, што яны каты!

Напярэдадні пад помнік ахвярам карнай аперацыі, якой кіраваў «Буры», кветкі ўсклаў намеснік старшыні Савету Рэспублікі Беларусі Анатоль Ісачэнка. Трагедыя ў Залешанах з'ўляецца незагойнай ранай беларускага праваслаўнага насельніцтва Падляшша.

Адказны за гэтае злачынства Рамуальд Райс па мянушцы «Буры» быў прыгавораны да смерці. Аднак, у 1995 годзе Вайсковы суд Варшавы адмяніў смяротны прысуд, назваўшы дзеянні «Бурага» змаганнем за незалежнасць Польшчы.

эж