У мясцовасці Ясёнка, каля Жэшава, прадстаўнікі лакальных уладаў, дыпламатыі, свету палітыкі і бізнесу з некалькіх дзясяткаў еўрапейскіх краін на працягу двух дзён дыскутуюць пра еўрапейска-ўкраінскія стасункі, асабліва ў кантэксце гаспадарчай супрацы. Сёння распачаўся ХІІІ Форум Еўропа-Украіна.
Удзел у форуме прымаюць каля 800 удзельнікаў. У першую чаргу размовы закранаюць гаспадарчыя пытанні, у тым ліку мадэрнізацыю і развіццё эканамічнага патэнцыялу Украіны, супрацу з партнёрамі з Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Гаворыць праграмны каардынатар форуму Яцэк Ключкоўскі:
- Мы стараемся паказаць, якія пытанні ў стасунках Польшчы і Украіны, а таксама іншых еўрапейскіх краін з’яўляецца галоўнымі. Паводле нас, галоўнымі з’яўляюцца гаспадарчыя і інфраструктурныя справы.
Сёлетняя сустрэча праходзіць пад лозунгам: «Новыя магчымасці – старыя пагрозы». Адной з галоўных тэм будзе сітуацыя пасля змены ўлады ва Украіне.
- Новая ўлада, хоць прайшлі 3-4 месяцы ад моманту ўтварэння новага ўраду і пачатку яго працы, надалей з’яўляецца вялікай загадкай для замежных назіральнікаў. Мы б хацелі даведацца, у чым канкрэтна заключаюцца іх планы, але ў падрабязнасцях.
Пра гэтыя падрабязнасці ўдзельнікі будуць размаўляць на больш як 50 дыскусійных панэлях, звязаных з гаспадарчай і палітычнай тэматыкай.
ав