Сёння прыпадае васьмідзясятая гадавіна пачатку масавых дэпартацый палякаў углыб СССР.
Каля 140 000 чалавек гвалтам былі вывезеныя з усходніх раёнаў тагачаснай Польшчы. Цэлыя сем'і чыноўнікаў, леснікоў, фермераў і паліцыянтаў былі арыштаваны і высланыя.
Першая дэпартацыя, якая пачалася 10 лютага ў 1940 г., была надзвычай трагічнай. У той час мароз сягнуў мінус 40 градусаў, тыднямі людзей везлі ў таварных вагонах. Ссыльных вывозілі ў тайгу, дзе ім даводзілася самім уладкоўвацца ва ўмовах напружанай працы і голаду.
Намеснік дырэктара музею Другой сусветнай вайны, прафесар Гжэгаж Беранд перакананы, што гэта быў генацыд усяго некамуністычнага грамадскага, палітычнага, культурнага і адукацыйнага жыцця ў тых раёнах.
- Як толькі Красная армія перайшла мяжу, аддзелы НКВД пачалі напады ды арышты прадстаўнікоў грамадскіх эліт ва ўсходніх раёнах. У верасні ды кастрычніку пачынаюцца першыя арышты, людзей пачынаюць вывозіць далёка ўглыб СССР. Яшчэ восенню, задоўга да 10 лютага.
Жыхары акупаваных тэрыторый былі ўспрынятыя Савецкай уладай як перашкода на шляху рэалізацыі стратэгічнай мэты – далучэння Заходніх Беларусі ды Украіны да СССР. Яны былі пагрозай, якую трэба было ліквідаваць праз арышты, а потым дэпартацыю ўглыб СССР і нават расстрэлы.
Паводле падлікаў гісторыкаў, у 1940-1941 гадах савецкія ўлады дэпартавалі агулам больш за 300 000 польскіх грамадзянаў.
ПР/юл