З учорашняга дня пажарныя па ўсёй Польшчы больш за 2000 разоў выязджалі, каб ліквідаваць наступствы ўрагану, які прайшоў над краінай.
Прэсавы сакратар начальніка Дзяржаўнай пажарнай службы Павел Франтчак заявіў, што найбольш працы было ў Падкарпацкім, Ніжнесілезскім і Сілезскім ваяводствах.
У першую чаргу пажарныя выкарчоўваюць тысячы паломаных і паваленых дрэваў, якімі заваліла мноства вуліц, дарог і чыгункі ў Польшчы. Таксама яны выпампоўваюць ваду з падвалаў будынкаў, затопленых дажджом.
За ўчорашні дзень навальніцы пашкодзілі каля 50 дахаў, у тым ліку на 28 жылых дамах. Паводле дадзеных урадавага цэнтра бяспекі, без электразабеспячэння застаюцца больш за 55 000 чалавек, большасць – 14 тысяч – у Падкарпацкім ваяводстве.
Моцны вецер, хуткасць якога дасягала 105 кіламетраў у гадзіну, сарваў дах з дому ў Букавіне Татшаньскай, заваліўшы чатырох чалавек, у тым ліку дзіця. Дзве асобы загінулі. Двое іншых у рэанімацыі.
ПР/юл