Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы падзякаваў дыспетчарам экстраных службаў

11.02.2020 13:53
11 лютага адзначаецца Еўрапейскі дзень экстранага нумара 112.
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiPAP/ Piotr Nowak

Матэвуш Маравецкі заявіў, што без дыспетчараў агульнаеўрапейскага экстранага нумару 112 не было бы выратавана многа чалавечых жыццяў. 11 лютага адзначаецца Еўрапейскі дзень экстранага нумара 112.

Савет Міністраў прыняў праект паправак да закона аб сістэме экстранага апавяшчэння, які зменіць арганізацыйную структуру цэнтраў экстранага апавяшчэння. Цэнтры кругласутачна абслугоўваюць заяўкі, накіраваныя па нумарах 112 і 997.

Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі падчас сустрэчы з дыспетчарамі экстранных службаў з усёй краіны, падзякаваў ім за вытрываласць і адданасць пакліканню:

-Без вас Польшча была бы не такой бяспечнай, палякі адчувалі бы сябе меней абароненымі. Гэта вы ў звязцы са спецслужбамі, пажарнымі, паліцыяй і медычнымі службамі робіце купал бяспекі над Польшчай і над яе грамадзянамі.

Паводле дадзеных Інфармацыйнага цэнтру ўрада Польшчы, у сямнаццаці цэнтрах экстранага апавяшчэння працуе каля 1200 дыспетчараў. Летась імі было зарэгістравана больш за 22 мільёны выклікаў. Сярэдні час чакання прыёму выкліку ў Польшчы складае 11 секунд.

IAR/эж