Беларуская Служба

Заробкі палякаў растуць у рэкордным тэмпе

12.02.2020 11:16
Сярэдні месячны рэальны заробак у параўнанні з 2019 годам вырас на 4,8% і склаў 4918 злотых (1155 еўра).
Marlena Maląg, minister rodziny, pracy i polityki społecznej
Marlena Maląg, minister rodziny, pracy i polityki społecznejPR1

Гэткі рост таксама адчуваюць тыя жыхары Польшчы, якія атрымліваюць мінімальны заробак. Прэ гэта заявіла падчас адмысловай прэсавай канферэнцыі міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг (Marlena Maląg).

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, сярэдні месячны рэальны заробак у параўнанні з 2019 годам вырас на 4,8% і склаў 4918 злотых (1155 еўра).

Асаблівую ўвагу міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малонг звярнула на рост мінімальнага заробку:

-Калі паглядзім на дынаміку ў перыяд з 2015 па 2020 год – то ўбачым, што мінімальны заробак вырас з 1750 злотых да 2600 злотых (прыкладна 610 еўра). Рост склаў 49%.

Міністр нагадала, што ўпершыню за трыццаць гадоў у Польшчы налічваецца менш аднаго мільёна беспрацоўных. Паводле студзеньскіх дадзеных, беспрацоўе складае 5,5%, у абсалютных лічбах – 992 тысячы чалавек.    

IAR/эж