Беларуская Служба

Еўрапарламент у чарговы раз абмеркаваў вяршэнства права ў Польшчы

12.02.2020 12:23
Левыя палітыкі падзялілі меркаванне лібералаў аб тым, што апошнія змены ў польскай судовай сістэме могуць прывесці да абмежавання незалежнасці суддзяў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/Pierre-Olivie

Увечары 11 лютага ў Еўрапарламенце прайшла чарговая дыскусія на тэму вяршэнства права ў Польшчы. Яна была дададзеная ў парадак паседжання дня па просьбе лібералаў пасля таго, як прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў чарговы закон у рамках судовай рэформы.

Дыскусію распачала намеснік старшыні Еўракамісіі Вера Ёўрова. Паводле яе, Брусель «гатовы да дыялогу» з Варашвай. Пры гэтым палітык з Чэхіі адзначыла, што польскія ўлады зацвердзілі апошнія змены, нягледзячы на заклікі правесці адпаведныя кансультацыі.

У дэбатах актыўны ўдзел прынялі еўрадэпутаты з Польшчы. Левыя палітыкі падзялілі меркаванне лібералаў аб тым, што апошнія змены ў польскай судовай сістэме могуць прывесці да абмежавання незалежнасці суддзяў.

Папярэдняя дыскусія пра вяршэнства права ў Польшчы прайшла ў Еўрапарламенце месяц таму.

Еўрадэпутат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Ян Ольбрыхт (Jan Olbrycht) перакананы ў тым, што польскі ўрад ужо даўно мог завершыць усе гэтыя спрэчкі:

-Мне падаецца, што трэба сур’ёзна паразважаць аб зменах у Польшчы. Каб мы нарэшце перасталі быць тэмай на кожнай сесіі пасяджэння Еўрапарламенту.

У сваю чаргу колішні прэм’ер, еўрадэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Беата Шыдла заявіла, што палякі «чакалі рэформы сістэмы правасуддзя», і ў сувязі з гэтым полькі ўрад выкарыстоўвае падыходы, якія «ужо выкарыстоўваліся ў іншых краінах».

Дыскусію завяршыў еўракамісар па пытаннях юстыцыі Дыдзье Рэйндэрс, які абвясціў аб намеры Еўракамісіі працягнуць працу над механізмам кантролю сістэмаў правасуддзя ва ўсіх краінах Супольнасці.

IAR/эж 

 

Барацьба за польскую Фэміду працягваецца

24.01.2020 16:04
Нягледзячы на дэмакратычны характар польскай дзяржавы, кожная ўлада заўжды імкнецца да пашырэння сваіх паўнамоцтваў і замацавання сваёй кіроўнай пазіцыі.