Беларуская Служба

Польскія праваахоўнікі ліквідавалі банду, якая адмывала грошы

12.02.2020 14:13
Злачыннай групоўка з дапамогай польскай фінансавай установы вывела за межы краіны па меншай меры 8,6 млрд злотых (больш за 2 млрд еўра).
Agenci CBA - zdj. ilustracyjne
Agenci CBA - zdj. ilustracyjnemat. prasowe/ cba.gov.pl

Супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы затрымалі 18 чалавек з арганізаванай злачыннай групоўкі, якая з дапамогай польскай фінансавай установы вывела за межы краіны па меншай меры 8,6 млрд злотых (больш за 2 млрд еўра).

Прэсавы сакратар Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Тэмістоклес Брадоўскі (Temistokles Brodowski) паведаміў, што сярод затрыманых старшыня праўлення адной з польскіх фінансавых устаноў, а таксама пяць чальцоў праўлення дадзенай кампаніі:

- Затрыманыя незаконна абагачаліся праз ухіленне ад уплаты падаткаў у Польшчы. Сярод затрыманых – старшыня і пяць чалавек з праўлення фінансавай кампаніі. Рэшта затрыманых займалася пераводам сродкаў за мяжу. Усе яны будуць дастаўленыя ў Акруговую пракуратуру ў Варшаве, дзе ім будуць прад'яўленыя абвінавачванні.

Следствам выяўлена, што злачынная група дзейнічала ў 26 кампаніях, якія ачольваюць грамадзяне Польшчы, Вʼетнаму, Кітая ды Украіны. Падазраваныя імаверна дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы пачынаючы з 2016 года.

IAR/эж