Беларуская Служба

13-я пенсія стане штогадовай

13.02.2020 08:34
Сума дадатковай дапамогі прыроўненая да мінімальнай польскай пенсіі – 1200 злотых (прыкладна 280 еўра). 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pressmaster/shutterstock.com

Польскія пенсіянеры ўпершыню атрымалі 13-ю пенсію ў 2019 годзе, цяпер яна будзе штогадовай. Пра гэта паведаміла ў сераду міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг (Marlena Maląg). Палітык удакладніла, што сёлета пенсіянеры атрымаюць пазачарговую пенсію ў красавіку.

Сума дадатковай дапамогі прыроўненая да мінімальнай польскай пенсіі – 1200 злотых (прыкладна 280 еўра). Дапамогай у выглядзе 13-й пенсіі будзе ахоплена больш за 9,8 млн чалавек. Агулам польскія пенсіянеры атрымаюць больш на 12 млрд злотых (прыкладна 2,8 млрд еўра).

Паводле польскага заканадаўства, 13-я пенсія будзе выплачвацца ў памеры мінімальнай пенсіі, дадатковыя грошы атрымаюць усе без выключэння пенсіянеры аўтаматычна разам з красавіцкімі выплатамі.

PAP/эж