Беларуская Служба

Сусветны форум гарадоў пройдзе ў сталіцы Сілезіі

13.02.2020 12:57
Катавіцы – ўнікальны горад, дзе прамысловая гісторыя і постіндустрыяльная архітэктура спалучаюцца з жаданнем стаць сучасным культурным і бізнесовым цэнтрам.
Widok na Nikiszowiec, dzielnicę Katowic.
Widok na Nikiszowiec, dzielnicę Katowic.Shutterstock.com

У 2022 годзе ў Катавіцах пройдзе чарговы сусветны форум гарадоў. Найбуйнейшая ў свеце канферэнцыя, прысвечаная ўрбаністычнай палітыцы, праводзіцца раз на два гады.

Прэсавая сакратар мэрыі Катавіцаў Эва Ліпка (Ewa Lipka) заявіла, што місія па арганізацыі дадзенага мерапрыемства была афіцыйна перададзена Катавіцам падчас апошняга Форума ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах:

- Некалькі дзён таму дэлегацыя Катавіцаў на чале з мэрам гораду ўдзельнічала ў Х Сусветным форуме гарадоў у Абу-Дабі. Там Катавіцы афіцыйна атрымалі статус гаспадара ХІ Сусветнага форума гарадоў.

Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі Польшчы будзе партнёрам сталіцы Сілезіі Катавіцаў па арганізацыі Сусветнага форуму гарадоў. Намесніца міністра фондаў і рэгіянальнай палітыкі Малгажата Ярасіньска-Едынак (Małgorzatа Jarosińskа-Jedynak) заявіла, што Катавіцы – гэта ўнікальны горад, дзе прамысловая гісторыя і постіндустрыяльная архітэктура спалучаюцца з жаданнем стаць сучасным культурным і бізнесовым цэнтрам.

Сусветны форуму гарадоў каардынуе Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па населеных пунктах. Дадзены форум упершыню пройдзе ва Усходняй Еўропе.

IAR/эж