Беларуская Служба

Унікальная выстава вітражоў адкрыецца ў Нацыянальным музеі Кракава

13.02.2020 13:58
«Цуд святла» – гэтак называецца выстава ўнікальных шкальных элементаў сярэднявечнага дызайну. 
    ( 14 .)
Адзін з экспанатаў выставы (прыкладана 14 ст.)mnk.pl

Больш за сто аб'ектаў са шкла патрапілі на выставу старажытных вітражоў у кракаўскі Нацыянальны музей. «Цуд святла» – гэтак называецца выстава ўнікальных шкальных элементаў сярэднявечнага дызайну. Куратар выстава Дабраслава Гожэля (Dobrosława Horzela) удакладніла, што некаторыя вітражы ўпершыню прадстаўлены шырокай публіцы:

-Вітражы, які вымалі з вокнаў, аказваліся на сметніку гісторыі. Сёння рэшткі гэтых вітражоў знаходзяць археолагі, яны знаходзяць фантастычныя рэчы. На выставе, напрыклад, маеш рэшткі вітражу з касцёла ў Старым Бельску. Аскепкі знайшлі археолагі ў 2006, якія даследавалі ўчастак. Падчас рамонту касцёла раскопкі былі патрэбныя паводле заканадаўства.

Шкляныя ўпрыгожванні вокнаў – вітражы, былі папулярныя ў Польшчы ў Сярэднявеччы, потым яны перажылі свой рэнесанс у XIX стагоддзі. Выстава «Цуд святла» будзе даступная для наведвальнікаў з 14 лютага дня па 26 ліпеня.

IAR/эж