У пятніцу раніцай Сейм не падтрымаў прапанову апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» аб вотуме недаверу міністру-каардынатару спецслужбаў, міністру ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мар'юшу Каміньскаму (Mariusz Kamiński).
За адстаўку міністра галасавала ўся апазіцыя – 216 галасоў, аднак кіроўная партыя «Права і справядлівасць» большасцю ў 233 галасы перадухіліла адстаўку свайго міністра.
З парламенцкай моўніцы ў абарону свайго міністра выступіў, сярод іншых, прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, які пераконваў, што Каміньскі «лепшы каардынатар спецслужбаў, якога Польшча мае ўпершыню за догі час». Каміньскі, адказваючы на абвінавачванні апазіцыйных дэпутатаў, запэўніў, што ў яго для функцыянераў «заўсёды адно і тое ж пасланне: злодзей – гэта злодзей, а тое, якое партыйнае пасведчанне ён мае, не мае значэння».
Паводле чальцоў парламенцкай фракцыі «Грамадзянская кааліцыя», заява аб вотуме недаверу стала падсумаваннем пяцігадовага «шкодніцтва» Мар’юша Каміньскага ў польскіх спецслужбах. Апазіцыя ўпэўненая, што спецслужбы пад яго кіраўніцтвам дзейнічаюць на карысць адной партыі.
PAP/эж