Беларуская Служба

Люблін прымае Сусветны дзень праваслаўнай моладзі

14.02.2020 12:46
Упершыню праваслаўная моладзь з розных куткоў свету сустракаецца ў Любліне.
Zamek  w Lublinie
Zamek w Lublinie Ruslan Lytvyn/Shutterstock.com

У Сусветным дні праваслаўнай моладзі ў Любліне (14-16 лютага) прымуць удзел прыкладна 400 маладзёнаў. Найважнейшым пунктам сустрэчы стане суботняя літургія Ў Спаса-Праабражэнскім саборы. Яе правядзе ачольнік Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Варшаўскі і Усяе Польшчы Сава.

Ардынарац Люблінска-Холмскай епархіі, архіепіскап Авель тлумачыць, што Люблін быў абраны месцам правядзення Сусветнага дня праваслаўнай моладзі невыпадкова:

-Мы памятаем пра маладзёнаў з-за нашай усходняй мяжы. Для іх гэты дзень можа стаць добрым інтэграцыйным урокам. Яны азнаёмяцца з такім рэчамі, якія немагчыма сустрэць у тых краінах, дзе праваслаўныя з'яўляюцца большасцю.

14 лютага госці Сусветнага дня праваслаўнай моладзі прымуць удзел ва ўрачыстай вячэрні.

Сусветны Дзень праваслаўнай моладзі адзначаецца ўжо ў 28 раз. Гэтая дата звязана са святам Сустрэчы Гасподняй. Упершыню праваслаўная моладзь з розных куткоў свету сустракаецца ў Любліне.

З нагоды Сусветнага дня праваслаўнай моладзі праводзяцца мерапрыемствы, сустрэчы і адмысловыя набажэнствы. Для польскакй моладзі гэта магчымасць пазнаёміцца з усходняй культурай і завесці новых сяброў.

эж