Старшыня кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» («ПіС») Яраслаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński) лічыць метад кіраванне прэзідэнта Анджэя Дуды адважным і ўраўнаважаным.
Падчас перадвыбарчага пленуму «Права і справядлівасці» яе лідар, а па сумяшчальніцтву кіраўнік кааліцый «Аб’яднаныя правыя» Яраслаў Качыньскі абвесціў афіцыйнай рашэнне аб падтрымцы дзейснага прэзідэнта на травеньскіх выбарах:
-Абсалютна відавочна, што гэтым разам мы не павінны шукаць. Гэтым разам мы маем кандыдата мараў! (бурныя авацыі – аўт.)
Рашэнне падтрымаць Анджэя Дуду было прынята адзінагалосна на пленуме «Права і справядлівасці» у суботу, 15 лютага. У перадвыбарчай сустрэчы кіроўнай партыі прымае ўдзел прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ды іншыя ўрадоўцы. У залі таксама прысутнічаюць бліжэйшая члены сямʼі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 10 траўня.
IAR/эж