Беларуская Служба

«Права і справядлівасць» абвесціла аб падтрымцы Анджэя Дуды на прэзідэнцкіх выбарах

15.02.2020 13:25
Рашэнне падтрымаць Анджэя Дуду было прынята адзінагалосна на пленуме «Права і справядлівасці» у суботу, 15 лютага.
    -     ()   (Jarosław Kaczyński)
Старшыня кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» («ПіС») Яраслаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński)Foto: PAP/Rafał Guz

Старшыня кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» («ПіС») Яраслаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński) лічыць метад кіраванне прэзідэнта Анджэя Дуды адважным і ўраўнаважаным.

Падчас перадвыбарчага пленуму «Права і справядлівасці» яе лідар, а па сумяшчальніцтву кіраўнік кааліцый «Аб’яднаныя правыя» Яраслаў Качыньскі абвесціў афіцыйнай рашэнне аб падтрымцы дзейснага прэзідэнта на травеньскіх выбарах:

-Абсалютна відавочна, што гэтым разам мы не павінны шукаць. Гэтым разам мы маем кандыдата мараў! (бурныя авацыі – аўт.)

Рашэнне падтрымаць Анджэя Дуду было прынята адзінагалосна на пленуме «Права і справядлівасці» у суботу, 15 лютага. У перадвыбарчай сустрэчы кіроўнай партыі прымае ўдзел прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ды іншыя ўрадоўцы. У залі таксама прысутнічаюць бліжэйшая члены сямʼі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.    

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 10 траўня.

IAR/эж