Выстава«Іх узяў агонь. Пекла турмы ў Радагашчы ў святле лёсу насельніцтва краіны Варты падчас Вялікай Айчыннай вайны» распавядае гісторыю гораду з пункту гледжання драматычнага лёсу зняволеных нямецкай паліцэйскай турмы ў Радагашчы.
Новая выстава паказвае спецыфіку Краіны Варты, так называліся раёны Польшчы, якія былі непасрэдна ўключаныя ў склад Трэцяга Рэйху. Лодзь таксама да іх належала.
У 1940 годзе нацысты стварылі турму ў лодзінскім мікрараёне Радагашч на месцы былой тэкстыльнай фабрыцы. Перад вызваленнем Лодзі Краснай Арміяй, у ноч з 17 на 18 студзеня 1945 года немцы падпалілі турэмныя будынкі. Каля 1500 чалавек загінулі ў полымі.
Экспазіцыя складаецца, між іншым, з не паказаных дагэтуль экспанатаў, мультымедыйных матэрыялаў, якія садзейнічаюць вывучэнню гісторыі, а таксама з мадэлі трамвая Lilpop II у Лодзі ў маштабе 1: 1. Кульмінацыяй выстаўкі зʼяўляецца мемарыяльная частка, дзе прадстаўленыя фотаздымкі ахвяр.
Выстава зроблена цалкам мультымедыйнай, што дазваляе дапасоўваць змест да кожнай узроставай групы.
PAP/юл