Сёлета польскія авіялініі «LOT» запускаюць новыя спалучэнні з Варшавы ў ЗША, да Вашынгтону і Сан-Францыска.
Дырэктар кампаніі «LOT» Рафал Мільчарскі распавёў Польскаму радыё, што адкрыццё новых рэйсаў – гэта своеасаблівая падзяка для польскай дыяспары.
- Мы робім усё, што ў нашых сілах, каб палякі маглі лётаць у шмат розных месцаў у свеце. Сёлета ў чэрвені мы запускаем рэйс да Вашынгтону, а ў жніўні да Сан-Францыска. Гэта ўсё ў падзяцы для нашых пасажыраў, для нашых суайчыннікаў. Яны адказалі на наш заклік і спрычыніліся да адмены амерыканскіх віз для палякаў. Гэта была вялікая інвестыцыя.
Дырэктар польскай кампаніі ўзяў удзел у першым «Балі польскай спадчыны», які прайшоў у Лос-Анджэлесе. У падзеі ўдзельнічалі спартоўцы, музыкі, акторы ды бізнесоўцы з Польшчы і ЗША. Імпрэза была працягам «Польскай начы ў NBA», якую зладзіў найбольш вядомы польскі баскетбаліст Марцін Гортат.
Падчас балю ён уручыў спецыяльныя ўзнагароды ў форме шкляных статуэтак з галавой арла. Адну з іх атрымаў дырэктар польскіх авіяліній «LOT».
ПР/юл