Беларуская Служба

Польскі ўрад рыхтуе дэмаграфічную стратэгію

17.02.2020 16:12
Дакумент прадугледжвае новы формы падтрымкі для сем'яў.
      ,    ,      , -
Старшыня партыі "Права і справядлівасць" Яраслаў Качыньскі, міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг, прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі PAP/Paweł Supernak

Міністр па справах сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг заявіла, што дэмаграфічная стратэгія для Польшчы будзе прадстаўлена не пазней сярэдзіны года. У цяперашні час Міністэрства праводзіць шырокія даследаванні па гэтым пытанні. Марлена Малёнг падкрэсліла, што для вызначэння далейшай падтрымкі сямʼі неабходна вызначыць дэмаграфічную стратэгію.

- Цяпер мы праводзім шырокія даследаванні, каб выпрацаваць дэмаграфічную стратэгію. Якая вызначыць нам напрамкі ды шляхі падтрымкі сям’і. Гэта наш выклік на бліжэйшы час. Ідзецца пра жыллёвую палітыку ды іншыя нашыя дзеянні. Нам важна ведаць, як яшчэ мы можам падтрымаць польскія сем’і.

Наступным крокам будзе падрыхтоўка канкрэтных законапраектаў у падтрымку польскіх семʼяў. У той жа час, Марлена Малёнг запэўнівае, што ўрад партыі «Права і справядлівасць» будзе працягваць рэалізацыю цяперашніх сацыяльных праграм, Ідзе пра праграмы накіраваныя на дапамогу семʼям, такія як «Сям’я 500+» або праграма «300+», па выплаце датацыяў на збор дзяцей у школу.

ПР/юл