18 лютага, у аўторак, у Катавіцах падпішуць дамову аб утварэнні Пантэону Верхняй Сілезіі. Новая ўстанова культуры будзе ўвекавечваць памяць выбітных асобаў, які спрычыніліся да развіцця гэтага рэгіёну Польшчы.
Маршал Сілезскага ваяводства Якуб Хэўстоўскі (Jakub Chełstowski) паведаміў, што агульны кошт пабудовы Пантэону Верхняй Сілезіі – 40 млн злотых (прыкладна 10 млн долараў):
-З нагоды сотай гадавіны Сілезскіх паўстанняў Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны вырашыла ўзяць на сябе ўсе выдаткі на будаўніцтва Пантэону. Ваяводскае ўпраўленне, горад Катавіцы і архідыяцэзія будуць утрымліваць новую ўстанову культуры. Перакананы, гэта вельмі добрае размеркаванне цяжару выдаткаў.
Задума стварэння Пантэону верхняй Сілезіі паўстала два гады таму, цяпер распачнуцца праекты працы. Пантэон будзе аддадзена ва ўжытак да 2022 года.
IAR/эж