Беларуская Служба

Прэзідэнт заклікае весці культурную выбарчую кампанію

19.02.2020 13:50
Анджэй Дуда заклікаў весці агітацыйную кампанію, грунтуючыся на на ўзаемнай павазе і культуры.
.
А. Дуда PAP/Rafał Guz

Анджэй Дуда заклікаў усіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта культурна весці перадвыбарчую агітацыю. Дзейсны прэзідэнт, які таксама ўдзельнічае ў выбарах будучага галавы дзяржавы, прадставіў свой перадвыбарчы штаб.

Польскі лідар абвясціў аб вяртанні «ДудаБуса», на якім ён збіраецца аб’ехаць шматлікія куткі Польшчы і там правесці сустрэчы з выбарцамі. Анджэй Дуда заклікаў весці агітацыйную кампанію, грунтуючыся на на ўзаемнай павазе і культуры:

-Хачу, каб не было абразлівых жэстаў і слоў. Спадзяюся, што падчас гэтай кампаніі мы ўсе пакажам, што агітацыйную дзейнасць можна весці інакш. Выбарчая барацьба сярод іншага мае азначаць высокую культуру.

Кіраўнікамі выбарчага штаба дзейснага прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды сталі колішняя прэм’ер Бэата Шыдла (Beata Szydło) і былы міністр унутраных спраў Ёахім Брудзіньскі (Joachim Brudziński).

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца 10 траўня.

IAR/эж