Апошнія дадзеныя паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.
У снежні 2019 года беспрацоўе ў Польшчы было на ўзроўні 5,2%.
Рост беспрацоўя ў студзені з'яўляецца пастаяннай тэндэнцыяй, і з сакавіка па красавік беспрацоўе будзе змяншацца, – зазначыла намеснік міністра па справах сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Аліна Новак.
- Я ўпэўненая, што ў наступных месяцах беспрацоўе будзе скарачацца. У студзені нязначна беспрацоўе вырасла, але так рэгулярна здараецца штогод. Канчаюцца сезонныя дамовы, праца ў сельскай гаспадарцы, завяршаюцца праграмы актывізацыі. Гэта тэндэнцыя.
Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у бюро па працаўладкаванні ў студзені, склала 922,2 тысячы чалавек.
Намесніца міністра Аліна Новак дадала, што за апошнія 30 гадоў студзень бягучага года стаў першым, калі колькасць беспрацоўных апусцілася ніжэй за мільён чалавек.
ПР/юл